Шатландскі рок-гурт «Nazareth» не прыедзе на фестываль «Сонцастаянне» ў беларускіх Пружанах, што пройдзе з 27 па 29 чэрвеня. Пра гэта паведамілі арганізатары фестывалю і сам гурт, але прычыны здарэння назвалі розныя.