Масавы прыток беларускіх эмігрантаў у Польшчу не паспрыяў росквіту старой беларускай дыяспары Падляшша, заяўляе прадстаўнік беларускай меншасці Юрка Каліна. Прычыны непаразумення паміж беларусамі тлумачыць Кастусь Шыталь, актывіст і краязнаўца з Глыбокага, які з прычыны рэпрэсіяў пераехаў у Беласток.