навіны

Пратэст народу ўаарані ў Эквадоры і пахаванне вайскоўца ЗСУ ва Украіне. Фатаграфіі тыдня

Прадстаўнікі народу ўаарані падчас акцыі пратэсту супраць нафтавых тэндараў, абвешчаных урадам Эквадору. Ўаарані – гэта карэнны амазонскі народ, які жыве на тэрыторыі эквадорскіх правінцыяў Арэлляна, Напа і Пастаса. Больш за 120 прадстаўнікоў гэтага народу сабраліся ў парку «Эль-Арбаліта», каб прайсці да Канстытуцыйнага Суда і выказаць пратэст супраць нафтавых тэндараў на іхных спрадвечных землях. Кіта, Эквадор. 13 траўня 2025 года. Фота: Franklin Jacome / Agencia Press South / Getty Images

podpis źródła zdjęcia

Пратэст народу ўаарані супраць нафтавых тэндараў у Эквадоры, новае выбуховае вывяржэнне вулкану Этна на Сіцыліі, пахаванне ўкраінскага салдата Уладзіміра Лэўкова ў Львове – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Вывяржэнне вулкану Этна з інтэнсіўнай страмбалійскай актыўнасцю, сканцэнтраванай у ваколіцах паўднёва-ўсходняга кратару. Гэта ўжо 15-ы параксізм (выбуховае вывяржэнне вулкану) з паўднёва-ўсходняга кратару ў гэтым годзе і другі ў траўні 2025 года. Катанья, Італія. 13 траўня 2025 года. Фота: Salvatore Allegra / Anadolu / Abaca Press / East News

Родныя і сябры ўкраінскага вайскоўца Уладзіміра Лэўкова (25.01.1970 – 26.09.2024) аплакваюць яго падчас пахавальнай цырымоніі на Лычакаўскіх вайсковых могілках у Львове. Апошнія 20 гадоў Уладзімір жыў у Партугаліі, але пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання вярнуўся абараняць Украіну ў складзе 68-й асобнай егерскай брыгады ЗСУ імя Алексы Доўбуша. Ва Уладзіміра Лэўкова засталіся маці, жонка, двое дзяцей, браты і сястра. Львоў, Украіна. 15 траўня 2025 года. Фота: Yuriy Dyachyshyn / AFP / East News

Знішчальнікі F-15 Вайскова-паветраных сілаў Катару суправаджаюць самалёт «Air Force One» з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам на борце па прыбыцці ў Доху. Першы афіцыйны замежны візіт Доналда Трампа з пачатку новага прэзідэнцкага тэрміну адбыўся ў Саудаўскую Аравію. Пасля Эр-Рыяду ён наведаў яшчэ дзве краіны Блізкага Усходу: Катар і ААЭ. Доха, Катар. 14 траўня 2025 года. Фота: Alex Brandon / AP Photo / East News

Палестынцы змагаюцца за магчымасць атрымаць бясплатную ежу на грамадскай кухні ў Хан-Юнісе, сектар Газа. 16 траўня 2025 года. Фота: Abdel Kareem Hana / AP Photo / East News

Сваякі аплакваюць 30-гадовую Цалю Газ, якая загінула ў выніку страляніны на Заходнім беразе ракі Іярдан, падчас ейнага пахавання ў Іерусаліме. Цаля была на апошнім месяцы цяжарнасці і ехала разам з мужам у больніцу, каб нарадзіць чацвёртае дзіця. Ейны муж быў паранены і цяпер аднаўляецца. Лекары медычнага цэнтру імя Рабіна змаглі выратаваць дзіця, правёўшы экстраннае кесарава сячэнне. Іерусалім, Ізраіль. 15 траўня 2025 года. Фота: John Wessels / AFP / East News

Жанчыны назіраюць за прыхільнікамі былога прэзідэнта Балівіі Хуана Эва Маралеса (2006–2019), якія ідуць маршам з Эль-Альта да Вярхоўнага выбарчага трыбуналу ў Ля-Пасе з патрабаваннем зарэгістраваць Маралеса кандыдатам на прэзідэнцтва. Канстытуцыйны Суд Балівіі падтрымаў пастанову суда ніжэйшай інстанцыі, якая забараняла прэзідэнтам займаць пасаду больш за два тэрміны, фактычна не дазволіўшы Маралесу балатавацца на чацвёрты тэрмін. Ля-Пас, Балівія. 16 траўня 2025 года. Фота: AIizar Raldes / AFP / East News

Украінскія вайскоўцы 3-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ЗСУ правяраюць мішэні на стрэльбішчы падчас вайсковых вучэнняў у невядомым месцы ў Харкаўскай вобласці, Украіна. 14 траўня 2025 года. Фота: Tetiana Dzhafarova / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10