Аляксандр Вальфовіч: мігранты ідуць – іх не спыніш


Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв’ю «Беларусь 1» выказаўся пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы.

Дзяржсакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч не прызнае датычнасці беларускіх спецслужбаў да спробаў сілавога прарыву польскай мяжы.

«Вядома, тое, што сёння адбываецца на польскай мяжы, і абвінавачванні Беларусі ў падштурхванні, скажам так, мігрантаў, каб яны наносілі шкоду польскаму боку – беларускі бок ніякіх крокаў не робіць. Мы ахоўваем сваю мяжу. Але мігранты яны ёсць, ідуць – іх не спыніш. Гэта людзі, якія нацэлены на добрае жыццё, жыццё на Захадзе, пра якое Захад пастаянна расказвае», – зазначыў ён.

Паводле Вальфовіча, цяпер колькасць мігрантаў на мяжы не больш, чым было заўсёды, а Польшча і краіны Балтыі нібыта штучна нагнятаюць абстаноўку.

Аналітыка
Навошта Лукашэнку эскалацыя міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай? Маем дзве версіі
2024.05.10 19:14

Насамрэч апошнім часам назіраецца абвастрэнне міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы.  З вясны 2024 года Польшча пачала фіксаваць рост спробаў нелегальнага мінання мяжы з боку Беларусі. Пры гэтым расце не толькі колькасць мігрантаў, але і іхная агрэсіўнасць. У траўні і пачатку чэрвеня паведамлялася пра шэраг выпадкаў, калі польскія жаўнеры атрымлівалі сур’ёзныя раненні ў выніку нападу мігрантаў. 28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, ударыў нажом на польскага жаўнера. Раненне аказалася смяротным: 6 чэрвеня 21-гадовы Матэўш Сітэк памёр у шпіталі.

Ні прапагандыстка БТ, ні сам Вальфовіч ні слова не сказалі пра забойства польскага жаўнера.

Hавiны
Праваахоўныя органы Польшчы маюць запісы, на якіх відаць забойцу жаўнера Матэўша Сітэка
2024.06.11 13:01

У інтэрв’ю «Беларусь 1» дзяржсакратар таксама выказаўся пра агульную сітуацыю вакол краіны. Ён зазначыў, што «крокі, якія робіць, на жаль, калектыўны Захад на чале са Злучанымі Штатамі, яны не супакойваюць, працягваюць трымаць нас у напружаным стане». Разам з тым, Вальфовіч падкрэсліў, што «нейкіх крытычных момантаў, падыходаў прама да чырвонай рысы і лініі сёння мы не бачым».

Меркаванні
Ці можа Польшча цалкам зачыніць мяжу з Беларуссю?
2024.06.23 18:17

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў