Літва зацвердзіла спіс забароненай сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і РФ


Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы падрыхтавала канкрэтны спіс сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расейскага і беларускага паходжання, забароненых для завозу ў краіну. Пра гэта паведамляе рэсурс «Delfi».

Папераджальны знак на літоўскай мяжы.
Фота: vrm.lrv.lt

Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы, спіс, у якім змяшчаецца больш як 2,8 тысячы розных прадуктаў, мусіць быць ухвалены ўрадам краіны.

«Зацверджанне гэтага спісу забароненых сельскагаспадарчых прадуктаў і кармоў аслабіць эканоміку краінаў, што ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, і ў той жа час умацуе нацыянальную бяспеку нашай краіны», – падкрэслілі ў міністэрстве.

У спіс увайшлі 24 групы прадуктаў: жывыя жывёліны, мяса і субпрадукты, рыба, малако і малочныя прадукты, яйкі, натуральны мёд, прадукты нежывёльнага паходжання, расліны, гародніна, садавіна, кава і спецыі, збожжа, крупы, алей, напоі, тытунь ды інш.

Адзначаецца, што з улікам дэталёвага аналізу звестак імпарту з Расеі і Беларусі і магчымай істотнай шкоды перапрацоўнікам у спіс не залучаная сельскагаспадарчая прадукцыя, што не мае альтэрнатыўных крыніцаў імпарту. Як указвае міністэрства, прызначаныя абмежавальныя захады пачнуць выкарыстоўваць з 3 чэрвеня 2024 года.

Нагадаем, 25 красавіка літоўскі Сейм ухваліў увядзенне забароны на завоз у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расейскага або беларускага паходжання.

Hавiны
Літва разрывае частку пагадненняў з Беларуссю і Расеяй
2024.05.22 18:35

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў