Каронавірус можа вярнуцца гэтым летам


Гэтым летам можа адбыцца ўсплёск захворвальнасці на каронавірус. На Захадзе выявілі распаўсюджанне каронавірусных штамаў з групы FLiRT, піша Financial Times (FT).

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэст на каронавірус.
Фота:  fernandozhiminaicela / Pixabay

Так, паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у Еўропе варыянты FLiRT выяўлены ў 14 краінах. Цяпер штам KP.2 з групы FLiRT таксама лічыцца дамінуючым у ЗША. На канец красавіка на яго прыпадала 28,2% выпадкаў, а ў пачатку яго цыркуляцыі ён складаў 3,8% ад агульнай колькасці захварэлых. Другі па распаўсюджанасці штам, паводле дадзеных Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, – KP1.1 (7,6%).

Штамы FLiRT узніклі з «амікрона», які выклікаў усплёск захворвальнасці ўзімку 2022 года. Прагнозы разыходзяцца: вірусолаг з Універсітэта Уорвіка ў Вялікабрытаніі Лоўрэнс Янг лічыць, што вакцынацыя зможа абараніць ад цяжкага ходу захворвання, а інфекцыяніст з Універсітэта Вандэрбілта ў ЗША Уільям Шафнер мяркуе, што штамы муціруюць, і вакцына будзе не такой эфектыўнай.

У той жа час, як лічаць навукоўцы, усплёск захворвальнасці не прывядзе да роста колькасці шпіталізаваных або цяжкіх выпадкаў.

Hавiны
Беларусы паспрабавалі даведацца, што з айчыннай вакцынай ад COVID. Іх зусім заблыталі
2024.03.11 14:05

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў