Лукашэнка заявіў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне аб будаўніцтве ў Беларусі другой АЭС


Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам кіраўніка адміністрацыі Дзмітрыя Крутога і амбасадара ў РФ Аляксандра Рагожніка, зноў загаварыў пра будаўніцтва ў краіне другой атамнай электрастанцыі.

Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму супрацы з Расеяй у галіне атамнай энергетыкі.

«Мы думаем, прапрацоўваем пытанне будаўніцтва другой атамнай станцыі. Электрычная энергія ніколі не перашкодзіць. Празмерна яе ў краіне не будзе ніколі», – цытуе самаабвешчанага кіраўніка Беларусі ягоная прэс-служба.

Паводле Лукашэнкі, электрычнасць неабходна не толькі для прамысловасці або бытавых патрэбаў. «Мы будуем дамы на электрычным абаграванні. І электрамабілі, за якія мы сур’ёзна ўзяліся. У нас не проста напрацоўкі, вытворчасць добрая – асабліва аўтобусаў, тралейбусаў. Усюды патрэбна электрычнасць. Таму трэба глядзець наперад», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка не ўпершыню выказваецца на гэтую тэму. У красавіку 2024 году ён заявіў, што ім паступова авалодвае думка наконт будаўніцтва ў Беларусі яшчэ адной АЭС. У якасці магчымага месца для станцыі Лукашэнка назваў Чырвонапалянскую пляцоўку, што на ўсход ад Магілёва. Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі тады падкрэсліў, што рашэнне на гэты конт яшчэ не прынятае і для будаўніцтва трэба знайсці крэдыт. «Таму яшчэ шмат пытанняў з гэтай справай. Але я хацеў бы, калі я не паспею пры сваім палітычным жыцці гэта зрабіць, хаця б пачаць. А потым вы ўсё роўна пабудуеце, куды дзявацца», – заявіў ён 30 красавіка.

Рэпартаж
«БелАЭС ужо прывяла да апраменьвання людзей». Эксперты – пра радыяцыйнае забруджванне ў Беларусі
2024.04.27 18:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў