«Дрэнна арыентаваўся ў прасторы». Голага мужчыну затрымалі на мяжы Польшчы з Беларуссю


Рух на памежным пункце «Берасце – Тэрэспаль» 1 ліпеня спыніўся амаль на тры гадзіны.

Адбылося гэта з-за голага мужчыны, які вырашыў бегчы ў такім выглядзе ў Беларусь з Польшчы. Відавочцы сцвярджаюць, што ён выбраўся з кустоў, пералез праз агароджу і пабег уздоўж чаргі аўтамабіляў з польскага на беларускі бок. Польскія памежнікі аклікнулі яго, аднак мужчына не адрэагаваў.

Агляд
«Вось да чаго мяжа давяла. Усе здзічэлі». У чарзе з Польшчы ў Беларусь даводзіцца стаяць амаль содні
2024.07.02 13:02

Відэа інцыдэнту з’явілася 1 ліпеня ў тэлеграм-канале, прысвечаным праходжанню мяжы. Прадстаўнік ДПК Беларусі Антон Бычкоўскі расказаў «Sputnik» пра тое, што адбылося:

«Мужчына паводзіў сябе неадэкватна, дрэнна арыентаваўся ў прасторы і аказаў супраціў памежнаму нараду. Праведзены медычны агляд затрыманага выявіў стан наркатычнага ап’янення».

Парушальніка затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, ягоную асобу пакуль не ўстанавілі.

На беларуска-польскай мяжы затрымалі голага мужчыну. 1 ліпеня 2024 года.
Фота: granica_bypl / Telegram

Цяпер мужчыну пагражае пакаранне за наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы. Таксама супраць яго распачалі праверку паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэксу Беларусі (гвалт у дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Тэса Анэйда belsat.eu

Стужка навінаў