Марафон салідарнасці, фільм пра беларускія пратэсты і чарговыя страшылкі ад Лукашэнкі. Галоўныя падзеі ў малюнках


Беларускія журналісты 12-гадзінным марафонам кажуць: ім не ўсё адно, што адбываецца ў нашай краіне, і яны не забыліся пра палітзняволеных. Між тым, колькасць апошніх расце кожны дзень. Чарговаю нагодаю для затрыманняў зрабіўся фільм пра беларускія пратэсты, у якім не схаваныя твары ўдзельнікаў. Аляксандр Лукашэнка тым часам пужае суседнія краіны, дазволіўшы размясціцца на тэрыторыі Беларусі наймітам ПВК Вагнэра. За гэтымі ды іншымі гучнымі падзеямі разам з «Белсатам» сочыць мастак Дэ Лёс.

У суботу, 29 ліпеня, незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім онлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных вязняў і іхных сем’яў.

Каментар
Былая палітзняволеная Дар’я Чульцова: Любы знак увагі і падтрымкі вельмі важны за кратамі
2023.07.25 22:59

Да эфіру далучыліся блогеры, палітыкі, дзеячы культуры і спорту, грамадскія актывісты. Усе сабраныя сродкі перададуць у фонды, ініцыятывы і арганізацыі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іхным блізкім.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

На пачатку тыдня грамадскасць ускалыхнула з’яўленне ў YouTube дакументальнага фільму пра беларускія пратэсты 2020 года «Хроніка сучаснасці». Цікавасць да фільму ў першую чаргу была звязаная з тым, што твары людзей у ім не схаваныя.

Абноўлена
«Нам не ўсё адно!»: марафон салідарнасці з палітвязнямі. ОНЛАЙН
2023.07.29 10:37

ГУБАЗіК першым спампаваў яго і ўжо заявіў пра 15 затрыманняў удзельнікаў маршаў, якіх паспелі ідэнтыфікаваць. У сваю чаргу кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак распавёў, што ў сувязі з гэтым фільмам да яго па дапамогу звярнуліся дзясяткі людзей.

Разбор
Чым небяспечны фільм пра беларускі пратэст, у якім не схаваныя твары ўдзельнікаў
2023.07.25 18:25

Стваральнікі фільму (літоўскае выданне Delfi.lt і беларускі рэжысёр Мікалай Мамінаў) тлумачылі яго з’яўленне добрымі намерамі – нагадаць літоўскаму гледачу пра тое, як беларусы змагаліся за свае правы і працягваюць гэта рабіць. Але такога ажыятажу ад публікацыі фільму ў «Delfi» не чакалі, распавёў «Белсату» галоўны рэдактар расейскамоўнай версіі выдання Алег Ерафееў. Цяпер у «Delfi» абмяркоўваюць, што рабіць з фільмам.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Цягам тыдня эксперты і грамадскасць абмяркоўвалі заявы, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, пра гарачае жаданне вайскоўцаў ПВК Вагнэра, якія размясціліся ў Беларусі, пайсці «на экскурсію ў Варшаву і Жэшаў».

Аналітыка
Блеф ці рэальны план агрэсіі? Чаму Пуцін і Лукашэнка пагражаюць Польшчы
2023.07.24 18:33

Аналітыкі прыходзяць да высновы, што гэтыя заявы не больш чым рыторыка застрашвання. А насамрэч найміты не рызыкнуць накіравацца ў краіну – сябра NATO. Куды большую небяспеку вагнэраўцы ўяўляюць для беларусаў і ў прыватнасці самога Аляксандра Лукашэнкі.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Прысутнасць у Беларусі расейскіх наймітаў разглядаюць як небяспеку і суседнія краіны. Польшча перакідвае войскі, у тым ліку бранятэхніку, з захаду бліжэй да мяжы з Беларуссю і заяўляе пра гатовасць пры неабходнасці цалкам закрыцца ад нашай краіны.

Hавiны
Літва можа спыніць аўтобусныя маршруты з Беларуссю
2023.07.26 17:58

Міністэрства транспарту Літвы разглядае пытанне рызыкі для аўтобусных пасажырскіх зносінаў з Беларуссю. У выпадку, калі ведамства пацвердзіць небяспеку, пасажырскія зносіны могуць скараціць або ўвогуле прыпыніць.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Традыцыйна роўна за год да старту чарговай Алімпіяды Міжнародны алімпійскі камітэт правёў 26 ліпеня гэтак званую ўстаноўчую сустрэчу. Магчымасць адправіць зборныя сваіх краінаў на XXXIII Летнія Алімпійскія гульні атрымалі 203 дзяржавы свету. Адмовілі пакуль нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі, Расеі і Гватэмалы. Запрашэнне зрабілася абавязковым і для алімпійскай зборнай уцекачоў. На жаль, у гэтую зборную не трапілі вольныя беларускія спартоўцы, якія не маюць афіцыйнага статусу ўцекачоў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Меркаванні
МАК на ростанях. Пытанне пра допуск расейцаў і беларусаў на Гульні-2024 вісіць у паветры
2023.07.28 13:00

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў