ГУБАЗіК заявіў пра першыя затрыманні беларусаў, якія трапілі ў фільм Delfi пра пратэсты 2020 года


ГУБАЗіК размясціў у сваім тэлеграм-канале ўрывак відэазапісу, на якім бачныя жорсткія затрыманні, імаверна – падлеткаў. Відэа падпісанае: «Першыя затрыманыя ўдзельнікі фільму». Гаворка пра дакументальную стужку Мікалая Мамінава, якая была апублікаваная на літоўскім рэсурсе Delfi.lt.

Затрыманне маладога чалавека, які імаверна трапіў у фільм Delfi пра пратэсты.
Фота: скрыншот з відэа ГУБАЗіК

На кадрах відаць, як малады чалавек спакойна ідзе, як раптам з прыпаркаванага мікрааўтобусу выбягаюць супрацоўнікі АМАП у поўнай амуніцыі ды кладуць яго на асфальт. Працягласць урыўку – 13 секунд. Паказаць больш падрабязнасцяў ГУБАЗіК абяцае пазней.

Літоўскае выданне Delfi.lt удзень 24 ліпеня выклала на сваім YouTube-канале дакументальны фільм пра беларускія пратэсты 2020 года «Хроніка сучаснасці». Твары людзей у ім не былі схаваныя, што стварыла небяспеку для тых удзельнікаў, хто застаецца ў Беларусі. Праз пару гадзінаў да фільму абмежавалі доступ, але ГУБАЗіК паспеў яго захаваць і адразу пачаў пагражаць новымі затрыманнямі.

Праз некаторы час кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак распавёў, што да яго па дапамогу звярнуліся дзясяткі людзей у сувязі з гэтым фільмам.

Разбор
Чым небяспечны фільм пра беларускі пратэст, у якім не схаваныя твары ўдзельнікаў
2023.07.25 18:25

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў