Памёр архітэктар Мікалай Уласюк


У Берасці ва ўзросце 65 гадоў памёр архітэктар, рэстаўратар, краязнаўца Мікалай Уласюк-старэйшы. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Мікалай Уласюк.
Фота: vb.by

Мікалай Уласюк, працуючы выкладчыкам у БрДТУ, выгадаваў у Берасці не адно пакаленне архітэктараў-рэстаўратараў. Студэнты яго любілі. Ягоны сын – таксама Мікалай Уласюк – цяпер галоўны архітэктар Берасця.

Уласюк-старэйшы ўпарта трымаўся прызвання і аддаў сябе практыцы – працаваў у «Берасцерэстаўрацыяпраект» з дня заснавання. Даследаваў архітэктурную гісторыю Берасця, выдаваў кнігі, у вольны час праводзіў аматарскія экскурсіі па Трышынскіх могілках. Мікалай Уласюк працаваў над тым, каб гэтаму некропалю надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (статус надалі ў 2016-м).

У канцы 2023-га ён распавядаў, што чарговая яго кніга прысвячаецца менавіта Трышыну. Ці дапрацаваў ён яе – невядома.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў