Беларускія дэмсілы ў Літве праверылі звесткі пра сямёх патэнцыйных агентаў спецслужбаў


Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў правялі расследаванне ў дачыненні сямёх асобаў, якія маглі дзеяць як агенты ў Літве. Пра гэта заявіла абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю LRT, адказваючы на пытанне пра магчымыя пагрозы вербавання беларусаў падчас іхных паездак на радзіму.

А. Маціевіч, маёр міліцыі, датычны да здушэння пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, цяпер жыве ў Літве.
Фота: BELPOL

Святлана Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што ў Літве ўжо існуе эфектыўная сістэма, якая дазваляе правяраць асобаў, якія прыязджаюць у краіну або падаюць заяву на атрыманне віду на жыхарства:

«Калі рэжым захоча ўкараніцца да пэўных людзей, ён знойдзе іншыя спосабы. Людзі, якія прыязджаюць у Літву, пераследуюцца рэжымам ці ёсць студэнтамі, якія выступаюць за свабоду. ФСБ Пуціна і КДБ Лукашэнку спрабуюць заслаць сюды, у Літву, агентаў і правакатараў, і я веру, што ў гэтых людзей добра падрыхтаваныя дакументы. Але такіх людзей можна даведацца паводле іхных дзеянняў. Хто спрабуе дзеяць супраць Літвы, супраць Беларусі, супраць нашай салідарнасці, дзеюць адпаведным чынам».

Палітычная дзяячка адзначыла, што беларускія дэмакратычныя сілы ўжо выявілі ў Літве былога сілавіка Аляксандра Маціевіча. Трэба працягваць гэтую дзейнасць, «адсочваць падазроныя паводзіны ды інфармаваць літоўскія службы пра такіх асобаў».

«У нас ёсць адмысловыя арганізацыі, якія правяраюць людзей. Мы ўжо правялі расследаванне ў дачыненні сямёх асобаў, якія маглі дзеяць як агенты ў Літве. Беларусы зацікаўлены ў такой дзейнасці, таму супольнасць вельмі актыўна ў ёй бярэ ўдзел», – адзначыла Ціханоўская.

Hавiны
Былому беларускаму сілавіку Аляксандру Маціевічу забаранілі ўезд у Літву
2024.02.09 20:45

33-гадовы Аляксандр Маціевіч у Літве быў разам з жонкаю, працаваў усталявальнікам вокнаў. У Беларусі ён з 2010 года быў супрацоўнікам органаў МУС. Апошняя пасада, якую займаў у званні маёра міліцыі, – старэйшы інспектар у справах няпоўнагадовых Лідскага РАУС. У 2020 годзе браў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць мірных грамадзянаў і праходзіў «пацярпелым» у крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі.

Інфармацыю пра Маціевіча «BELPOL» перадаў дзяржаўным органам Літвы. Пасля публікацыі звестак пра яго экс-сілавік разам з жонкай вярнуўся ў Беларусь.

Hавiны
«Кіберпартызаны» стварылі бот, які распазнае чэкістаў па фотаздымку
2024.04.26 09:48

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў