Час біць трывогу? Запазычанасць беларусаў перад банкамі расце


У штотыднёвым аглядзе аналітыкі Еўразійскага банку развіцця зважаюць на павелічэнні запазычанасці па крэдытах. Пазыкі беларусаў растуць як па спажывецкіх крэдытах, так і па банкаўскіх пазыках на будаўніцтва і набыццё нерухомасці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 24 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Запазычанасць па крэдытах у сакавіку 2024 года вырасла на 0,7 % год да года (г/г). Хуткасць гэтага росту рэзка павысілася: у лютым яна склала 0,5 % г/г.

Запазычанасць фізічных асоб у сакавіку павялічылася на 1,9 працэнта месяц да месяца (м/м) пасля 1,4 працэнта м/м у лютым.

Грунтуючыся на дадзеных Нацбанку Рэспублікі Беларусь, аналітыкі Еўразійскага банку праінфармавалі, што паскарэнне росту крэдытнага партфеля адзначаецца як у частцы спажывецкага (2,9% м/м у сакавіку ў параўнанні з 2,1% м/м лютым), так і ў часткі іпатэчнага крэдытавання (1,4% м/м у параўнанні з 1% м/м адпаведна).

«Прырост крэдытнага партфеля юрыдычным асобам склаў 0,2 % м/м, захаваўшыся на ўзроўні папярэдняга месяца», – сказана ў макраэканамічным аглядзе ЕАБР.

На думку эканамістаў, паскарэнне крэдытавання насельніцтва і рост заробкаў, якія захоўваюцца, прадоўжаць падтрымліваць высокія тэмпы павелічэння спажывецкага попыту, тым самым павялічваючы «перагрэў» беларускай эканомікі.

Каментар
Схаваны перагрэў эканомікі. Тэмпы крэдытавання ў Беларусі застаюцца высокімі
2024.04.01 17:36

У беларускай эканоміцы грошай стала больш

Нацыянальны банк у чарговым статыстычным бюлетэні прывёў даныя аб тым, што шырокая грашовая маса (ШГМ) з пачатку года вырасла амаль на Br1 млрд.

Гэта паказчык, які падсумоўвае аб’ём наяўных грошай у абароце, безнаяўных і тэрміновых укладаў фізічных і юрыдычных асоб у нацыянальнай і іншых валютах, а таксама ўкладанняў у каштоўных металах або камянях, кошту каштоўных папер, за выключэннем акцый.

Адзначым, што, паводле інфармацыі рэгулятара, у мінулым годзе сума грошай у эканоміцы краіны таксама павялічвалася, прычым з вялізнай хуткасцю.

Калі на пачатак 2023 года ШДМ складала Br61,239 млрд, то да канца года яна павялічылася на 23,6 працэнта, дасягнуўшы рэкорднага паказчыка Br 75,668 млрд.

Рэшткі на рахунках (перакладных дэпазітах) з пачатку года істотна зменшыліся (з Br15, 029 да Br13, 441 млрд – на 10, 6%), але асноўнае падзенне прыйшлося на юрасобы. Абʼёмы рублёвых дэпазітаў растуць з пачатку года як у кампаній, так і ў фізічных асоб.

Паводле інфармацыі Нацбанку, на пачатак 2023 года валютныя дэпазіты насельніцтва краіны складалі $4,718 млрд. Да пачатку 2024-га яны скараціліся да $4,595 млрд, а за I квартал бягучага года – да $4,471 млрд. Гэта чарговы антырэкорд.

Агляд
Стагнацыя эканомікі, падзенне рубля, інфляцыя 8,3%: прагноз BEROC на выбарны 2025 год
2024.05.05 17:28

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў