Байцы палка Каліноўскага змагаюцца на Харкаўскім кірунку


Беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага разам з байцамі Міжнароднага Легіёна ГУР МО ваююць на Харкаўскім кірунку. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

Святкаванне Дня Волі ў Тбілісі. Беларусы сабраліся на акцыю да 106-годдзя БНР на плошчы перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 24 сакавіка 2024 года.
Фота: Белсат

«Добраахвотнікі з Беларусі і яшчэ больш за 50 краін свету змагаюцца з расейскімі акупантамі на самых гарачых кірунках фронту ўжо трэці год запар», – піша ГУР.

15 траўня полк Каліноўскага распавёў пра страты. Падчас выканання баявога задання былі параненыя два байца мінамётнага разліку БПЛА імя Мікіты Крыўцова. Іх жыццю нічога не пагражае, яны выжылі дзякуючы доберману Мангусу, які выратаваў іх цаной свайго жыцця.

У апошні час да Харкаўскага кірунку прыкавана вялікая ўвага, паколькі расейскія войскі наступаюць там. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, што іх удалося стабілізаваць «там, дзе яны знаходзяцца», а самая глыбокая кропка іх прасоўвання складае 10 кіламетраў.

Прасоўванне расейцаў у Харкаўскай вобласці ён патлумачыў тым, што Украіне не хапае сродкаў супрацьпаветранай абароны, а Расея атакуе з адлегласці.

Беларускі свет
Што з палоннымі каліноўцамі?
2024.05.14 16:30

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў