Сілавікі стварылі праграму з «траянам», якая нібыта засцерагае ад «экстрэмісцкіх» сайтаў


Праграма, якую прапануюць усталёўваць беларускім студэнтам сілавікі і прапагандысты, каб засцерагчыся ад «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, утрымлівае вірусную праграму, здольную ўсталёўваць іншыя праграмы і запісваць націсканні клавішаў карыстальніка, паведамляе «MAYDAY.Team».

Браўзернае пашырэнне «Стоп экстрэмізм».
Фота: sdsk.by

У шэрагу навучальных установаў на Магілёўшчыне прайшлі так званыя інфармацыйныя гадзіны, падчас якіх прапагандысты агітуюць студэнтаў усталёўваць на кампутары спецыяльную праграму «Стоп экстрэмізм», якая нібыта павінна папярэджваць карыстальнікаў аб тым, што яны заходзяць на «экстрэмісцкі» рэсурс.

Так, «MAYDAY.Team» паведамляе, што падобныя сустрэчы прайшлі ўжо ў Магілёўскім універсітэце харчовых і хімічных тэхналогіяў, у Горацкай сельгасакадэміі і ў ячэйках прафсаюзаў па ўсёй Магілёўскай вобласці. Падчас сустрэч перад навучэнцамі выступае загадчыца аддзяленнем інфармацыйнага маніторынга і аналітыкі «Магілёўскага абласнога інфацэнтра» Алена Шэпелева.

Шэпелева настойліва рэкамендуе навучэнцам карыстацца браўзерным пашырэннем «Стоп экстрэмізм», створаным сілавікамі ў сакавікуь 2024-га. Але як удалося высветліць ІТ-спецыялістам, пры ўсталёўцы пашырэння частка карыстальнікаў «Windows» знаходзіць у архіве «траянскую» праграму «Wacatac», якая здольная ўсталёўваць іншыя праграмы на кампутар карыстальніка і запісваць націсканні клавішаў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў