Літва можа спыніць аўтобусныя маршруты з Беларуссю


Міністэрства транспарту Літвы разглядае пытанне рызыкі аўтобусных пасажырскіх зносінаў  з Беларуссю. У выпадку, калі Дэпартамент пацвердзіць небяспеку, пасажырскае транспартаванне могуць скараціць або ўвогуле скасаваць, піша рэсурс tv3.lt.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Janis Laizans / Reuters / Forum

У Літве Дэпартамент дзяржбяспекі раней неаднаразова казаў, што грамадзянам краіны лепей адмовіцца ад паездак у Беларусь. Дэпартамент прыводзіў прыклады прымусу да супрацы грамадзянаў Літвы з беларускімі спецслужбоўцамі. У сувязі з гэтым Міністэрства транспарту разглядае пытанне рызыкі пасажырскага транспартавання. Уздымаецца пытанне, каб скасаваць маршруты ў Беларусь.

Цяпер паміж Беларуссю і Літвой ёсць 66 пасажырскіх аўтобусных маршрутаў, іх ажыццяўляюць 11 літоўскіх і 22 беларускія транспартавальнікі.

«Я не ведаю, колькі едзе грамадзянаў Літвы, але, наколькі мы камунікавалі з транспартавальнікамі, аўтобусамі едуць шмат беларусаў, у якіх няма іншага варыянту вярнуцца з Еўропы. Паколькі яны працуюць і ў Літве, і ў іншых краінах Еўразвязу, ім трэба вяртацца. Самалётаў больш няма, вяртацца спрабуюць аўтатранспартам. У Вільню яны ляцяць самалётам, а з Вільні ў Беларусь – аўтобусам. Там беларусы», – кажа прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі пасажырскага транспарту Гінтарас Накуціс.

Прадстаўнік асацыяцыі таксама адзначае, што цяпер аўтобусы цалкам запоўненыя і на пасажырскае транспартаванне існуе высокі попыт. Таму, на ягоную думку, скасоўваць рэйсаў не варта.

Агляд
Куды з Беларусі можна рвануць у адпачынак? Глядзім на прапановы «гарачых» тураў
2023.07.08 17:27

 

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў