У чэрвені 2025 года вучняў сярэдняй школы № 3 гораду Івацэвічы, якія адпачываюць у школьным летніку, завезлі ў вайсковую частку 7404, дзе падчас візіту малым дзецям давалі ў рукі агнястрэльную зброю. Гэта паказала на фотаздымках сама школа на сваім афіцыйным сайце, звярнула ўвагу «Берасцейская Вясна».
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 31 траўня апублікавалі пастанову Міністэрства адукацыі Беларусі № 72 за 15 красавіка 2025 года, якая ўносіць змяненні ў пастанову № 322 за 19 верасня 2022 года «Аб установе агульнай сярэдняй адукацыі». У раздзеле 3 новай пастановы прапісваюцца патрабаванні да выгляду навучэнцаў школаў, што ўступаюць у моц 1 верасня бягучага года.
Ашуканцы стварылі сетку сайтаў і тэлеграм-каналаў, з дапамогай якіх падманваюць беларускіх школьнікаў, якія шукаюць адказы на выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне. Такім чынам крадуць грошы ды асабістыя звесткі і атрымліваюць доступ да прылады, паведамляе Упраўленне супрацьдзеяння кіберзлачыннасці УУС Берасцейскага аблвыканкаму.
У беларускіх школах ужо гэтай восенню з’явіцца новы факультатыў – «Асновы кіравання квадракоптарам», паведамляе БелТА са спасылкаю на Міністэрства адукацыі.