навіны

На школьных выпускных будуць дзяжурыць міліцыянты і «групы хуткага рэагавання»

Участковы інспектар
Участковы інспектар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Part.gov.by
podpis źródła zdjęcia

МУС нагадвае, што за распіванне алкаголю ў грамадскіх месцах прадугледжаная адміністратыўная адказнасць, а дзецям да 16 гадоў забаронена быць уначы па-за домам без суправаджэння дарослых.

У Беларусі 13 чэрвеня запланаваныя выпускныя вечары ва ўстановах сярэдняй адукацыі. Міністэрства ўнутраных справаў праінфармавала, што яны пройдуць пад наглядам сілавікоў.

,,

«У кожнай школе будзе ўзмоцнены прапускны рэжым, прадугледжанае дзяжурства работнікаў міліцыі, а на прылеглай тэрыторыі – групаў хуткага рэагавання», – піша МУС.


МУС нагадвае, што:


  • за распіванне алкаголю ў грамадскіх месцах або з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення прадугледжаная адміністратыўная адказнасць;
  • непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў не павінны быць па-за домам у начны час без суправаджэння дарослых;
  • пры выяўленні рэчаў без нагляду, падазроных прадметаў або пры выяўленні супрацьпраўных дзеянняў трэба паведамляць пра гэта найбліжэйшаму нараду міліцыі або па тэлефоне 102.


Таксама МУС звяртае ўвагу на абмежаваную колькасць парковачных месцаў каля ўстановаў адукацыі: прапануе адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце або прыехаць загадзя, каб запаркавацца без парушэнняў.


На час выпускных – 13 і 14 чэрвеня – у Беларусі ўводзяць забарону на продаж алкагольных напояў моцнасцю звыш 7 %. У розных гарадах і вобласцях абмежаванні ўводзяць на розны час, пра абмежаванні ў Менску не паведамлялі.


Якія пагрозы сталіся прычынай падвышаных захадаў бяспекі, невядома. Але, імаверна, справа ў абурэнні чалавека лімузінамі на выпускных.

Чытайце таксама:
Усё гэта – святкаванне «Апошняга званка» у Беларусі ў 2025 годзе. Калаж: Белсат

Як прайшлі «Апошнія званкі» у Беларусі: з бацюшкам, памяццю пра вайну і вялікай дыскатэкай

У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка загадаў узяць выпускныя вечары на «жорсткі кантроль» і патрабаваў, каб выпускныя праходзілі «душэўна» і без дэманстравання багацця, як то паездак на лімузінах. Лукашэнка пры тым сам калекцыянуе люксавыя аўты. Выпускныя летась сапраўды прайшлі пад кантролем міліцыі.


Сёлета намесніца старшыні Камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Вольга Смірнова заявіла, што на выпускных «асноўная ўвага мусіць быць нададзеная не шоу-праграмам, не забавам, а школьным успамінам», «гэта якраз тыя імпрэзы, калі дзеці могуць у творчай форме сказаць дзякуй адно аднаму, педагогам, роднай установе, кіраўніцтву ўстановы, кіраўніцтву гораду, кіраўніцтву краіны».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10