навіны

«Для ўладаў гэта ганьба!» Святлана Зелянкоўская заступілася за беларускую мову

Што адбылося з акторкаю Святланаю Зелянкоўскаю, калі яна прысароміла ўлады Беларусі за закрыццё беларускіх школаў? Што будзе, на ейную думку, калі болей беларусаў пяройдзе на родную мову? І каго ў Акадэміі мастацтваў называюць «халодным носам»?

Святлана Зелянкоўская – зорка беларускага тэатру і кіно. Вядоўца Віктар Шукеловіч пакінуў іншым журналістам пытанні пра Сяргея Міхалка, былога мужа Святланы. Нас цікавіла іншае – беларуская мова.


Святлана прыйшла да беларускай мовы дзякуючы тэатру. Усё пачалося, калі ў падлеткавым узросце яна выступала ў фальклорным тэатры «Госьціца».

,,

«Тады яшчэ было адраджэнне, беларуская мова гучала вельмі так шырока. Мы спявалі беларускія песні і паціху пачыналі адчуваць, што гэта нашыя карані, што гэта недзе глыбока сядзіць у нас. Гэта тое, што нараджаецца патрошку-патрошку і пасля ўжо выліваецца ў нейкі спектакль, перформанс, падзею…»


Святлана распавяла нам, як яна палюбіла беларускую мову і чым ёй пагражалі ўлады за крытыку палітыкі русіфікацыі Беларусі. Бонус: яна паказала пару практыкаванняў, што дапамагаюць зняць стрэс, напрыклад, перад публічным выступам.


Святлана запрашае ўсіх на спектакль «Па што ідзеш воўча» паводле аповесці Евы Вежнавец, што плануецца на сакавік 2025 года. Сачыце за навінамі, каб не прапусціць момант, калі пачнуцца прадавацца квіткі!


У граматычнай частцы разбіраемся, ці існуе ў беларускай мове слова «яда» і якая розніца паміж «ядомым», «ядкім» і «ядучым».

  • Шчодра – рус. щедро
  • Зерне – рус. зерно
  • Зорка – рус. звезда
  • Цуд – рус. чудо
  • Ружа – рус. роза
  • Не пашкодзіць – рус. не помешает
  • Заўжды = заўсёды
  • Абаронца – рус. защитник
  • Распавесці = расказаць
  • Ганьба – рус. позор
  • Паўздзейнічаць на ўладу – рус. повлиять на власть
  • Допыт – рус. допрос
  • Выклікаць на размову – рус. вызвать на разговор
  • Жорсткі – рус. жесткий, жестокий
  • Пагражаць – рус. угрожать
  • Перакананы – рус. убежденный
  • Пляцоўка – рус. площадка
  • Здаецца – рус. кажется
  • Уплыў – рус. влияние
  • Юнацтва – рус. юность
  • Карані – рус. корни
  • Падзея – рус. событие
  • Файны = добры
  • Выкладаць – рус. преподавать
  • Сталы = дарослы, вопытны
  • Мусяць = павінны
  • Адчуць – рус. почувствовать
  • Прачуць – рус. прочувствовать
  • Перашкаджаць – рус. мешать
  • Асоба = чалавек
  • Адлюстроўвацца – рус. отражаться
  • Назіральнік – рус. наблюдатель
  • Звонку – рус. извне
  • Адпаведныя рысы – рус. соответствующие черты
  • Ціск = прэсінг
  • Зняволенне – рус. заключение
  • Знікнуць – рус. исчезнуть
  • Гвалт – рус. насилие
  • Дасканала – рус. совершенно
  • Блытацца – рус. путаться
  • Падручнік – рус. учебник
  • Што тычыцца – рус. что касается
  • Урывак – рус. отрывок
  • Рухацца – рус. двигаться
  • Сачыць – рус. следить
  • Штораз = кожны раз
  • Жах – рус. ужас
  • Страціць = згубіць
  • Мастацтва – рус. искусство
  • Жахлівы – рус. ужасный
  • Дагэтуль = да гэтай пары
  • Трымценне = заміранне, дрыжанне
  • Хваляванне – рус. волнение
  • Трапяткі – рус. трепетный
  • Чуллівы – рус. чувствительный
  • Практыкаванне – рус. упражнение
  • Ужыць – рус. употребить
  • Засяродзіцца = сканцэнтравацца
  • Падрыхтоўка – рус. подготовка
  • Суразмоўца = субяседнік
  • Заціснутасць – рус. зажатость
  • Далонь – рус. ладонь
  • Узняць = падняць
  • Разняволіцца – рус. раскрепоститься
  • Упэўненасць – рус. уверенность
  • Здольнасць – рус. способность
  • Натхненне – рус. вдохновение
  • Вагацца – рус. колебаться
  • Немагчымы – рус. невозможный
  • Прыніжальна – рус. унизительно
  • Моцны штуршок – рус. сильный толчок
  • Стварыць – рус. создавать
  • Захаваць – рус. сохранить
  • Дзеля гэтага – рус. ради этого
  • Творчасць – рус. творчество
  • Здзяйсненне – рус. свершение
  • Дасягненне – рус. достижение
  • Квіток = білет


Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10