Naviny

Ашуканцы падманваюць школьнікаў, якія шукаюць адказы на выпускныя экзамены і ЦТ

Абітурыент
Абітурыент разглядае вынікі цэнтралізаванага тэставання (ЦТ). Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bntu.by

Ашуканцы стварылі сетку сайтаў і тэлеграм-каналаў, з дапамогай якіх падманваюць беларускіх школьнікаў, якія шукаюць адказы на выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне. Такім чынам крадуць грошы ды асабістыя звесткі і атрымліваюць доступ да прылады, паведамляе Упраўленне супрацьдзеяння кіберзлачыннасці УУС Берасцейскага аблвыканкаму.