навіны

Школьніка асудзілі на тры гады калоніі за ілжывае паведамленне пра выбух у Астравецкім раёне

суд
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

14-гадовага школьніка асудзілі на тры гады калоніі з адтэрміноўкай выканання пакарання за ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху. Пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.

«Непаўналетні абвінавачаны ў траўні 2024 года з мэсэнджара Telegram даведаўся пра магчымасць накіравання з неўстаноўленай электроннай пошты загадзя ілжывага паведамлення аб небяспецы і падрыхтоўцы выбуху. Затым ён падаў карыстальніку Telegram звесткі аб паштовай скрыні адной з устаноў адукацыі, а таксама імя іншага непаўналетняга, ад якога паступіла загадзя ілжывае паведамленне аб мініраванні. У ім таксама паказвалася, што ў выпадку неперадачы грошай у навучальнай установе адбудзецца выбух», піша Генпракуратура.


Падлетка асудзілі на тры гады калоніі з адтэрміноўкай два гады. Яго тэлефон канфіскаваны і «звернуты ў даход дзяржавы».


Пакуль прысуд не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10