Расейскі партал назваў «Белсат» паўлегальным і антыдзяржаўным


Рэгіянальны рэсурс «Омск-информ» абрынуўся на шэраг беларускіх медыяў за крытыку расейскага прадпрыемства «Омск Карбон», які месціцца ля Магілёва і забруджвае навакольнае асяроддзе.

«Адпрацоўваючы антырасейскую павестку, паўлегальныя замежныя і антыдзяржаўныя рэсурсы паліваюць брудам і займаюцца цкаваннем расейскага інвестара», – пішуць аўтары сайту.

Інфармацыю пра выкід шкодных рэчываў, ад якіх чарнее снег, аўтары парталу называюць «жахамі». Паводле іх, такая інфармацыя распаўсюджваецца для абмежавання канкурэнцыі на заходнім рынку, дзе «Омск Карбон Груп» вядзе буйную экспансію.

Паводле «Омск-информ», «Белсат» ажыццяўляе антырасейскую прапаганду з мэтай процідзеяння расейскім інфармацыйным аперацыям у Беларусі.

У нашым сюжэце мясцовыя жыхары распавядаюць пра «чорны дзень» – пробны пуск на «Омск Карбоне», калі ўсё навокал пакрылася чорнай сажай: і снег на вуліцы, і шыбы з падваконнямі. Пробы паветра з «Омск Карбону» паказалі перавышэнне нормаў цвёрдых частак – то бок сажы – больш, чымся ў 40 разоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў