Літва выказала афіцыйны пратэст Беларусі ў адказ на пагрозы «прасекчы калідор»


30 кастрычніка ў Міністэрства замежных справаў Літвы (МЗС) быў выкліканы часовы павераны ў справах Беларусі Яраслаў Хмыль, яму была ўручаная нота пратэсту. Пра гэта паведамляе «Delfi».

У ноце МЗС Літвы выказаны рашучы пратэст супраць выступу першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі. Раней Муравейка ў інтэрв’ю газеце «Вечерний Минск» заявіў, што раз Літва «фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу», дык Беларусь «мае ўсе падставы, каб прасекчы жыццёва важны для нас калідор моцай зброі». Ён перакананы, што калі б на Беларусь не было «ціску з боку Захаду», за такі напад на суседа ніхто не асудзіў бы.

«Падобныя заявы могуць быць расцэненыя як адкрытая пагроза нападу на Літву і зусім непрымальныя», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.

Літоўскае МЗС таксама запатрабавала ад Беларусі неадкладна даць афіцыйнае тлумачэнне заявы Муравейкі і нагадала, што Літва прыме ўсе магчымыя захады для запэўнівання бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласці краіны.

Hавiны
Беларусь прыгразіла Літве са зброяй прабіць калідор для транзіту тавараў. У Літве цешацца
2023.10.29 19:42

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў