ФСБ заявіла, што ідэнтыфікавала саўдзельніка забойства Дар'і Дугінай


Федэральная служба бяспекі Расеі сцвярджае, што ў падрыхтоўцы забойства Дар’і Дугінай, дачкі філосафа Аляксандра Дугіна, удзельнічаў грамадзянін Украіны Багдан Цыганенка, піша «Медуза».

У ФСБ заявілі, што Цыганенка – «удзельнік украінскай дыверсійна-тэрарыстычнай групы», які «рыхтаваў» забойства Дарʼі Дугінай. Паводле версіі спецслужбы, украінец забяспечыў фальшывымі аўтамабільнымі нумарамі і дакументамі грамадзянку Украіны Наталлю Воўк, якую ў ФСБ называюць выканаўцай забойства, а таксама «супольна з Воўк выканаў зборку» бомбы.

Паводле звестак ФСБ, 30 ліпеня Багдан Цыганенка прыехаў у Расею транзітам праз Эстонію і пакінуў Расею за дзень да забойства Дарʼі Дугінай.

Дарʼя Дугіна загінула 20 жніўня пасля выбуху аўтамабіля ў Маскоўскай вобласці. ФСБ сцвярджае, што забойства арганізавалі ўкраінскія спецслужбы, а выканаўцам стала грамадзянка Украіны Наталля Воўк. Кіеў адмаўляе датычнасць да забойства.

Дарʼя Дугіна – паслядоўніца свайго бацькі, аднаго з ідэолагаў «русского мира» Аляксандра Дугіна. Выступала як каментатар у расейскіх праўладных СМІ. Дугіна падтрымлівала ўварванне Расеі ва Украіну і падчас вайны ездзіла на тэрыторыі, акупаваныя Расеяй.

Аналітыка
Украінскія дыверсанты, ФСБ або французскі філосаф? Хто стаіць за забойствам дачкі Дугіна
2022.08.22 16:53

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў