Чым у Беларусі «мініравалі» Палац незалежнасці і МУС


Нядаўна Альянс расследавальнікаў Беларусі распавёў, што ў жніўні 2020 года Лукашэнка замазаў сілавікоў у крыві і не толькі. У літаральным сэнсе іх масава прымусілі валяцца ў фекаліях. Адной з даступных формаў народнага пратэсту ў 2020 годзе былі «фекальныя бомбы», якія атрымлівалі асабліва заўзятыя служкі рэжыму

Менская міліцыя святкуе Дзень Канстытуцыі. Менск, Беларусь. 15 сакавіка 2023 года.
Фота: Милиция Минска / Telegram

Цяпер АРБ, дзякуючы дапамозе «Кіберпартызанаў», атрымаў дадатковыя доказы, якія сведчаць, што «карычневае мініраванне» спецаб’ектаў рэжыму праводзіцца з зайздроснаю рэгулярнасцю. Узмоцненая ахова рэжымных аб’ектаў не спыняе беларусаў ад таго, каб прадэманстраваць стаўленне да нелегітымнай улады. «Карычневая бомба» была закладзеная нават пад Палац незалежнасці, дзе Лукашэнка рэгулярна праводзіць нарады з чыноўнікамі і ўзнагароджвае сілавікоў, якія пільнуюць гэты ж палац і іншыя рэзідэнцыі.

Hавiны
Былога літоўскага футбаліста ўпершыню арыштавалі ў 2020-м, але не за пратэсты?
2023.07.14 14:47

19 ліпеня 2020 года двое грамадзянаў праходзілі побач з аб’ектам «Тытан» (гэтак у сілавікоў на прафесійным слэнгу называецца Палац незалежнасці), дзе адзін з мужчынаў справіў натуральныя патрэбы. Для ягонага затрымання выклікалі АМАП. Паколькі здарэнне адбылося яшчэ да выбараў і махавік рэпрэсіяў толькі пачынаў раскручвацца, то адзінае, у чым змаглі абвінаваціць «мінёра», – гэта адміністратыўнае правапарушэнне, дробнае хуліганства.

Дакумент перададзены рэдакцыі.

Роўна за дзень да гэтага на досвітку гэтак жа быў «замініраваны» будынак МУС.

Дакумент перададзены рэдакцыі.

Пасля таго як 8 жніўня 2020 года Лукашэнка з дапамогай Ярмошынай сфальсіфікаваў вынікі прэзідэнцкіх выбараў і аддаў загад аб сілавым падаўленні мірных пратэсных маршаў, беларусы пачалі часта выкарыстоўваць гэтую даступную і зразумелую сэнсава і змястоўна форму, рэгулярна «мініруючы» дзяржаўныя аб’екты.

Пасярод дня 10 студзеня 2021 года такім «натуральным спосабам» быў пазначаны Менскі аблвыканкам.

Дакумент перададзены рэдакцыі.

У базе МУС «Спецданясенні» захаваная значная колькасць інфармацыі аб «мініраванні» або наўмысным «затапленні» асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў.

Раніцай 16 чэрвеня 2020 года ў Берасці намачылі службовы аўтамабіль Маскоўскага РАУС, увечары 24 жніўня ў Бабруйску – службовую «Шкоду-Актавію» дэпартаменту аховы МУС з бартавым нумарам А618.

Дакумент перададзены рэдакцыі.
Дакумент перададзены рэдакцыі.

25 верасня 2020 года ў Гомлі мясцовы жыхар прадэманстраваў сваё стаўленне да выдуманай і насаджанай Лукашэнкам дзяржаўнай сімволікі: на плошчы справіў натуральныя патрэбы на флагшток, для ўзвядзення якога з бюджэту былі выдаткаваныя велізарныя сродкі, але супраць будаўніцтва якога пратэставалі гомельцы. Менш чым праз месяц, 16 кастрычніка, гомельскі флагшток зноў трапіў пад «затапленне».

Падобна на тое, што «паводкі» на Гомельшчыне здараюцца з зайздроснай рэгулярнасцю, таму міліцыя і Следчы камітэт вымушаныя штампаваць справы ў паскораным парадку, што асабліва падкрэсліваецца ў спецданясенні з Гомельскага УУС у МУС.

Дакумент перададзены рэдакцыі.
Дакумент перададзены рэдакцыі.

Напярэдадні Новага года «вішаньку на торце», дакладней пад дзвярыма кватэры, пакінулі для супрацоўніка Пастаўскага РАУС Пранько А. У.: за стараннасць, праяўленую сілавікамі ў гвалце над безабароннымі беларусамі, няпоўнагадовая суседка справіла натуральныя патрэбы пад дзверы кватэры ягоных бацькоў, якія выхавалі апрычніка Лукашэнкі. «Замініраваўшы» аб’ект, малалетняя партызанка нават не збіралася ўцякаць або хавацца, пасля «дыверсіі» дзіця прызналася, што зрабіла гэта для «міліцыянта».

Дакумент перададзены рэдакцыі.

Іншыя расследаванні АРБ можна глядзець тут або чытаць у тэлеграм-канале.

АРБ удзячны «Кіберпартызанам» за дапамогу ў рыхтаванні матэрыялу.

Стужка навінаў