Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам па справах ЕЗ і Канстытуцыі Аўстрыі


Сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністаркай па справах ЕЗ і Канстытуцыі Аўстрыі Караліне Эдтштадлер.
Фота: Karoline Edtstadler / twitter

Сустрэча адбылася ў Вільні, пра гэта міністр па справах ЕЗ і Канстытуцыі Аўстрыі Караліне Эдтштадлер распавяла ў сваім Twitter.

Міністр адзначыла, што «уражана адвагай і дзейнасцю Святланы Ціханоўскай».

«Аўстрыя падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Мы адназначна на боку дэмакратыі і справядлівасці», – піша Караліне Эдтштадлер.

Hавiны
Ціханоўская абмеркавала інвестыцыі ў Беларусь у пераходны перыяд
2021.09.07 22:57

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў