Выданне «Флагшток» заблакавалі за публікацыю матэрыялу пра расейскія войскі пад Гомлем


Асаблівасць сітуацыі заключаецца ў тым, што Міністэрства інфармацыі заблакавала рэсурс надзвычай аператыўна – праз паўгадзіны пасля публікацыі артыкулу. Пра гэта паведамляе «Флагшток».

Раніцай у нядзелю выданне апублікавала артыкул «А горад падумаў вучэнні ідуць. За 10 кіламетраў ад Гомля ствараецца вайсковая база». У матэрыяле распавядаецца, што на закінутай вайсковай базе стратэгічнай авіяцыі СССР каля вёскі Зябраўка працягвае канцэнтравацца тэхніка і жаўнеры, хаця афіцыйна пра выкарыстанне гэтага аб’екта ў рамках вучэнняў «Саюзная рашучасць» не заяўлялася. Сам аэрадром не дзейнічаў з пачатку 1990-х гадоў.

«Сённяшні наш матэрыял пра канцэнтрацыю ваеннай тэхнікі ў Зябраўцы быў заблакаваны цягам паўгадзіны з моманту яго публікацыі, – паведаміла выданне ў сваім Telegram-канале, – Цяпер жа на тэрыторыі Беларусі заблакаваны ўвесь рэсурс. На жаль, гэта ўжо пятае блакаванне рэсурсу. На гэты раз насцярожвае максімальная аператыўнасць блакавання ў нядзелю раніцай».

Hавiны
«Рэспубліка Палессе», адказ Захаду і расейская дапамога для ЛДНР. Хронікі вайсковай эскалацыі
2022.01.31 20:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў