У Берасці зноў у штатным рэжыме сталі прымаць перадачы для людзей, якіх трымаюць у ІЧУ і ЦІП.
У ліпені Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў пракуратуру Менску і Берасця з заклікам адмяніць абмежаванні прыёму перадач для людзей. Прычына ў тым, што прыём перадач для людзей у ЦІП і ў ІЧУ ГУУС Менгарвыканкаму «ў мэтах забеспячэння бяспекі і памяншэння рызык, звязаных з распаўсюдам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь COVID-19» ажыццяўляўся адзін раз у тыдзень, а з 5 ліпеня ўвогуле часова не ажыццяўляўся ў ІЧУ Ленінскага РАУС Берасця.
У той час, як менская пракуратура пакінула зварот праваабаронцаў без разгляду па сутнасці, з Берасця прыйшлі добрыя навіны. Цяпер прыём перадач ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.
У пачатку лютага БХК уздымаў падобнае пытанне датычна ІЧУ ў Жодзіна. Праз некаторы час там аднавіўся прыём перадач.
МГ belsat.eu