Мінфін ЗША: «Расею чакае гістарычны дэфолт, калі яна не захоча спыніць вайну»


Злучаныя Штаты Амерыкі ў панядзелак перапынілі Расейскай Федэрацыі выплаты ўладальнікам дзяржаўнага доўгу. Больш за 600 мільёнаў долараў расейских рэзерваў захоўваецца ў амерыканскіх банках. Мэтай дадзеных абмежаванняў было ўзмацненне ціску на Маскву, – паведамляе агенцыя «Reuters».

Санкцыі супраць Расеі. Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: centralasia.media

Паводле Міністэрства Фінансаў ЗША, гэты крок павінен быў прымусіць Маскву прыняць складанае рашэнне аб тым, ці будзе яна выкарыстоўваць долары, да якіх яна мае доступ, для выплат па сваёй запазычанасці або для іншых мэтаў, у тым ліку для падтрымкі ваенных выдаткаў.

«Расею чакае гістарычны дэфолт, калі яна захоча гэтага не рабіць», – паведамілі прадстаўнікі міністэрства фінансаў ЗША.

Амерыканская агенцыя мяркуе, што Расея павінна зрабіць выбар паміж вычарпаннем замарожаных каштоўных доларавых рэзерваў або паступленнем новых даходаў, або дэфолтам, у выпадку працягу вайны. Паводле амерыканскага прадстаўніцтва, цяпер у Расеі ёсць тэрмін у 30 дзён для таго, каб пагасіць запазычанасці.

У панядзелак, у той час як самы вялікі з плацяжоў у памеры 552,4 мільёна долараў па аблігацыі з тэрмінам пагашэння мусіў быць здзейснены, Мінфін ЗША прыняў рашэнне спыніць доступ Масквы да замарожаных сродкаў.

Таксама ў панядзелак павінен быў быць выплачаны купонны плацеж у 84 мільёны долараў па суверэннай доларавай аблігацыі 2042 года.

Аналітыка
Дэфолт – не самае страшнае. Наколькі глыбока на дно расейская эканоміка пацягне за сабой беларускую
2022.03.10 09:00

Урад ЗША пасля ваеннай агрэсіі Расеі прыняў рашэнне замарозіць рахункі Цэнтрабанку Расейскай Федэрацыі. Аднак, да апошняга часу Расея яшчэ мела магчымасць часткова карыстацца сродкамі для сплаты знешняй запазычанасці. Цяпер, паводле прадстаўнікоў міністэрства фінансаў ЗША, амерыканскія афіцыйныя ўстановы былі вымушаны пайсці на яшчэ больш складаны крок, які ў выніку можа прывесці да дэфолту РФ.

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў