Інстаграм навучыўся апісваць здымкі – гэта дапаможа тым, хто мае праблемы са зрокам


Сацыяльная платформа для публікацыі фотаздымкаў увяла дзве новыя функцыі, якія дадуць магчымасць карыстацца ім слабавідушчым.

Па-першае, сэрвіс зможа самастойна апісваць фатаграфіі для карыстальнікаў. Інстаграм навучыўся распазнаваць аб’екты на фотаздымках і аўтаматычна генераваць апісанне да іх. У выніку карыстальнік пачуе, што намалявана на здымку.

Па-другое, платформа будзе прапаноўваць таксама альтэрнатыўны тэкст, які можна дадаць да здымку ўручную.Распрацоўнікі кажуць, што менавіта ён будзе агучаны карыстальнікам са слабым зрокам.

«У свеце жыве больш 285 мільёнаў чалавек з парушэннямі зроку, і мы ведаем, што ёсць шмат людзей, якім будзе карысны больш даступны Інстаграм», – адзначылі распрацоўшчыкі.

ДД

Стужка навінаў