КДБ дадаў журналіста Генадзя Мажэйку ў «тэрарыстычны» спіс


Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» – там з’явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Генадзь Мажэйка.
Фота: Геннадий Можейко / VK

Сярод новых «тэрарыстаў» – былая бухгалтарка Ганна Карняенка, Павел Салагуб, супрацоўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Навумчык, мянчук Максім Селязнёў, журналіст «Комсомольской правды» Генадзь Мажэйка.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1073 чалавекі, з іх 322 – беларусы.

Аналітыка
КДБ пужае тэрарыстамі. Чаму беларусы не перайшлі ад мірнага пратэсту да гвалту і забойстваў?
2023.05.04 07:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў