Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 28 сакавіка


«Белсат» падводзіць вынікі 398-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 28 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Украінскія вайскоўцы.
Фота: Міністерство оборони України / Facebook

Апошнія содні вайны ва Украіне адзначыліся працягам баёў па ўмоўнай лініі населеных пунктаў Купянск — Сватава — Крэміннай (Харкаўская, Луганская і паўночная частка Данецкай вобласці).

Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны паведамляе пра безвыніковыя наступальныя дзеянні праціўніка ў ваколіцах населеных пунктаў Крухмальнае, Крэмінная, Кузьміно, Белагораўка, Верхнякаменскае і Бераставое.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) піша, што Узброеныя сілы РФ прасунуліся ў бок сяла Райгародка ў Сватаўскім раёне.

Аналітыкі праекту Deepstate адзначаюць, што цягам апошніх дзён расейцы крыху адсунулі лінію фронту на ўсход ад Торскага.

Паводле ўкраінскага камандавання, на бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласці войскі РФ атакуюць каля населеных пунктаў Арэхава-Васільеўка, Багданаўка, Іванаўскае і Азаранаўка.

Пры гэтым Deepstate не фіксуе поспехаў расейцаў каля Бахмуту. Па словах аналітыкаў, на гэтым кірунку адзначаецца істотны спад актыўнасці праціўніка, які цяпер перайшоў да кропкавых атак.

Між тым у самім райцэнтры працягваюцца гарадскія баі.

Hавiны
Ноччу расейскія войскі атакавалі Кіеў дронамі, большасць лятальных апаратаў збітая ЗСУ
2023.03.28 08:40

Тэлеграм-канал «Иди и смотри» сцвярджае, што падраздзяленні ПВК «Вагнер» прасунуліся ў цэнтральнай частцы Бахмуту: пад кантроль наймітаў перайшлі гарадскі рынак і шэраг адміністрацыйных будынкаў.

Разам з тым крыніца прызнае, што барацьба за горад працягваецца, паколькі ЗСУ перакідаюць рэзервы на гэты кірунак.

На аўдзееўскім і мар’інскім кірунках расейцы наступалі каля Стэпавага, Аўдзееўкі, Севернага, Первамайскага, Невельскага і Мар’інкі.

Deepstate паведамляе пра частковы поспех войскаў РФ у Первамайскім, а таксама пра баі за Камянку.

Паводле крыніцы, ваколіцы Аўдзееўкі паступова робяцца найгарачэйшай кропкай на фронце ў Данецкай вобласці.

Лінія фронту на шахцёрскім кірунку на поўдні Данбасу застаецца нязменнай: тут расейцы засяродзіліся на нанясенні артылерыйскіх удараў па пазіцыях ЗСУ.

Таксама стабільным застаецца фронт у Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцях. Аднак тут ініцыятыва захоўваецца за ўкраінскімі сіламі.

Таксама за содні Узброеныя сілы РФ нанеслі 24 авіяцыйныя і 12 ракетных удараў па тэрыторыі Украіны, а таксама здзейснілі 55 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню.

Акрамя гэтага расейцы выпусцілі ў бок Украіны 15 беспілотнікаў іранскай вытворчасці «Shahed-136», 14 з якіх былі збітыя сіламі супрацьпаветранай абароны краіны.

Паводле Генштабу ЗСУ, за апошнія содні вайны было знішчана каля 570 расейскіх вайскоўцаў, пасля чаго агульныя беззваротныя страты РФ дасягнулі 171 730 чалавек.

Hавiны
Der Spiegel: Нямеччына павялічыць дапамогу Украіне да 15 млрд еўра
2023.03.28 09:58

Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.

ТМ belsat.eu

Стужка навінаў