Расейская крылатая ракета, запушчаная з тэрыторыі Беларусі, знішчыла нафтабазу ў Луцку


Кіраўнік Валынскай абласной ваеннай адміністрацыі Юрый Пагуляйка ў эфіры тэлемарафону заявіў, што расейская ракета, якая ўвечары 27 сакавіка была выпушчаная па Луцку з Беларусі, трапіла ў нафтабазу на ўскраіне гораду. Узарваўся рэзервуар, пажар не ўдалося лакалізаваць да гэтага часу.

Пажар на месцы гандлёвага цэнтру, куды патрапіла расейская ракета. Кіеў, Украіна.
Фота: Патрульна поліція Києва

Юрый Пагуйляка адзначыў, што ў нядзелю 27 сакавіка каля 22-й гадзіны быў нанесены ракетны ўдар па нафтабазе на ўскраіне Луцку. На месцы ўдару ўсю ноч і раніцу працавалі ратавальнікі.

Інфармацыі пры ахвяраў няма. Выбухнуў адзін рэзервуар. Яго гасяць.

Пагуляйка дадаў, што, нягледзячы на ​​суседства з Беларуссю, якая дала сваю тэрыторыю для расейскіх войскаў, сітуацыя ў вобласці кантраляваная і межы вобласці не парушаныя.

Чыноўнік таксама расказаў, што на Валыні 80 % бізнесоўцаў аднавілі працу і спрабуюць аднавіць эканоміку.

 

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў