Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Фаніпалі


Увечары 26 лютага ў Фаніпалі, што за 30 кіламетраў ад Мачулішчаў, сілавікі ўчынілі затрыманні. Цяпер спецслужбоўцы адпрацоўваюць сацыяльныя сеткі на пошук негатыўных каментароў пра выбухі на аэрадроме, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пасля дыверсіі 26 лютага з расейскім самалётам дальняй выведкі А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах, сілавікі ўчынілі затрыманні ў Фаніпалі. Яны таксама пачалі адпрацоўваць сацыяльныя сеткі, каб выявіць тых, хто негатыўна каментуе падрыў расейскага самалёта.

Праваабаронцы не паведамляюць пра колькасць затрыманых, але вядома, што ў дачыненні тых, каго схапілі, складаюць пратаколы за непадпарадкаванне, чакаюцца суды.

Агляд
Не першая «бавоўна»: улетку-2022 штосьці выбухнула на аэрадроме «Зябраўка» каля Гомля
2023.02.27 13:52

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў