Журналісты на волі і аварыйная пасадка «Белавія». Галоўнае за 26 ліпеня


«Белсат» падводзіць вынікі 352-га дня, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду.

Вызвалілі журналістаў «Свабоды» і «Белсату» Іну Студзінскую, Алега Груздзіловіча і Ігара Ільяша

Пасля 10 содняў на Акрэсціна на волю выйшла журналістка радыё «Свабода» Іна Студзінская. Пасля стала вядома, што выпусцілі таксама іншага журналіста «Свабоды», Алега Груздзіловіча.

Артыкулы
Вызваленая журналістка Студзінская расказала пра галадоўку, сукамерніц і катаванне музыкай
2021.07.26 13:56

Таксама сёння раніцай на волю выйшаў журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.

Ігара каля Акрэсціна сустрэў брат. У першым каментары на волі Ігар распавёў «Белсату», што адчувае сябе добра і бадзёра, у яго падпіска аб неразгалошванні.

«Толькі сёння даведаўся, што іншых калегаў пачалі адпускаць яшчэ ў пятніцу. Для мяне не зразумела, у чым мяне і на якой падставе падазраюць. Ёсць абмежаванне на выезд з краіны, але па Беларусі перамяшчацца магу».

Артыкулы
«Гэта акцыя застрашэння». Журналіст Ігар Ільяш – пра 10 дзён на Акрэсціна
2021.07.26 15:03

Самалёт «Белавіі», які ляцеў у Анталію, экстранна сеў у Маскве

Палет самалёту з Менску ў Анталію 26 ліпеня. Скрын з сайту flightradar24.com

Самалёт авіякампаніі «Белавія», які ляцеў з Менску ў Анталію, падаў сігнал бедства над Варонежскай вобласцю Расеі.

Пасля вымушанай пасадкі ў Маскве самалёт пакуль застаўся ў аэрапорце «Дамадзедава». Пасажыраў рэйсу змясцілі ў іншы запасны самалёт, які ўжо вылецеў па месцу назначэння.

Нашая чытачка, сын якой ляцеў рэйсам Менск – Анталья, паведаміла, што адмовіў адзін з рухавікоў самалёта. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў аэрапорце.

Артыкулы
Дыспетчар, які вёў перамовы з пілотам самалёта «Ryanair» у траўні, меркавана, пакінуў Беларусь
2021.07.26 18:01

Генпракуратура рыхтуе зварот аб прызнанні БЧБ-сцяга экстрэмісцкім

Генпракуратура Беларусі збіраецца перадаць у Вярхоўны Суд матэрыялы для прызнання бел-чырвона-беларга сцяга экстрэмісцкім. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Швед на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Мы завяршаем падрыхтоўку матэрыялаў для звароту ў Вярхоўны Суд з мэтай прызнання гэтага палатна экстрэмісцкай сімволікай», – заявіў Швед.

Кіраўнік Генпракуратуры распавёў, што былі сабраныя новыя пацверджання таму, што «бел-чырвона-белая сімволіка выкарыстоўвалася падчас вайны карнымі батальёнамі як абавязковы элемент уніформы».

Артыкулы
Новы кіраўнік МНС распавёў, чаму ратаўнікі цяпер будуць ужываць зброю супраць беларусаў
2021.07.26 09:48

Генеральная пракуратура распачала 4,2 тыс. крымінальных справаў, звязаных з экстрэмізмам і тэрарызмам

Пра гэта 26 ліпеня паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Андрэй Швед на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Фота: belta.by

«У суды ўжо накіравана 803 крымінальныя справы ў дачыненні 1116 чалавек, разгледжана 704 крымінальныя справы ў дачыненні 955 асобаў», – сказаў генеральны пракурор.

Паводле яго, палітвязні, як правіла, прыцягваюцца да строгай крымінальнай адказнасці.

Hавiны
За «фэйкавы» падпал танка менчука асудзілі на 10 гадоў
2021.07.26 15:26

У сеціве з’явіліся фота ўтрымання «палітычных» на Акрэсціна

На электронную пошту праваабарончага цэнтру «Вясна» на ўмовах ананімнасці даслалі фотаздымкі, зробленыя ў камеры Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

На фота відаць, што камера перапоўненая: людзі спяць на жалезных нарах удвох, хтосьці спіць на стале і на падлозе. У затрыманых няма матрацаў і бялізны.

«Палітычныя» зняволеныя ў ЦІП на Акрэсціна.
Фота: viasna96 / Telegram
«Палітычныя» зняволеныя ў ЦІП на Акрэсціна.
Фота: viasna96 / Telegram
Артыкулы
У сеціве з’явіліся фота ўтрымання «палітычных» на Акрэсціна
2021.07.26 16:33

Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі экалагічнай арганізацыі «Экодом»

Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Экодом».

У прэс-службе ведамства паведамілі, што ў рамках правядзення кантрольных мерапрыемстваў у дзейнасці «Экодома» былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях і вынесена пісьмовае папярэджанне. «Экодому» прапаноўвалася ліквідаваць парушэнні да 20 ліпеня і інфармаваць рэгіструючы орган пра гэта.

Hавiны
У Літве мігранты ўчынілі бунт, патрабуючы іх выпусціць
2021.07.26 22:36

Пасол Швейцарыі наведаў Наталлю Хершэ ў гомельскай калоніі

Пасол Швейцарыі Клод Альтэрматт наведаў Наталлю Хершэ ў жаночай калоніі ў Гомлі. Пра сустрэчу з грамадзянкай Швейцарыі пасол напісаў у сваім Twitter.

«Гомель: Чарговы візіт да Наталлі Хершэ ў турму. Пасля 10 месяцаў у турме становішча нашай грамадзянкі па-ранейшаму няпростае. Наталля сказала мне, як важная для яе падтрымка звонку, падзякаваўшы і вітаючы ўсіх вас адусюль!», – напісаў Клод Альтэрматт.

Артыкулы
Палітолага Касцюгову вінавацяць у закліках да захопу ўлады
2021.07.26 15:50
Hавiны
Рыгору Кастусёву ў трэці раз адмовілі ў змене меры стрымання на хатні арышт
2021.07.26 20:42

Пачаць аднаўляць дах Будслаўскага касцёлу плануюць у жніўні

Будслаўскі касцёл пасля пажару.
Фота: catholic.by

Пра гэта заявіў упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

«Мы спадзяемся, што да канца ліпеня праектная дакументацыя будзе канчаткова дапрацаваная, у жніўні ўжо пачнецца аднаўленне даху Будслаўскага касцёлу. Папярэдне «Галоўдзяржбудэкспертыза» разгледзела праект, маюцца нязначныя заўвагі, якія ў працоўным парадку будуць ліквідаваныя», – сказаў чыноўнік.

Артыкулы
Івонка Сурвіла: Час, праўда і справядлівасць – на нашым баку, перамога будзе за намі
2021.07.26 15:04
Артыкулы
Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр: «Візіт Ціханоўскай у Вашынгтон абсалютна беспрэцэдэнтны»
2021.07.26 19:07

АД, belsat.eu

Стужка навінаў