Польшча адрэагавала на разгляд апеляцыі палітвязня Анджэя Пачобута


Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы адрэагавала на разгляд апеляцыі палітвязня Анджэя Пачобута. Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні звароту гарадзенскага журналіста і пакінуў ранейшы прысуд. У адказ на гэта Польшча ўвядзе новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліцы Борыс і журналісту Анджэю Пачобуту. Беласток, Польшча. 2 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

29 траўня Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы абвесціць чарговыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Чарговыя абмежаванні звязаныя з разглядам касацыйнай скаргі палітвязня Анджэя Пачобута ў Вярхоўным судзе. Суд пастанавіў адмовіць у задавальненні скаргі гарадзенскага журналіста і пакінуў ранейшы прысуд. Анджэю Пачобуту прызначылі 8 гадоў зняволення.

Варшава ў сувязі з гэтым мае намер пашырыць санкцыйны спіс. Пад чарговыя абмежаванні патрапяць некалькіх сотняў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Санкцыі Польшчы закрануць палітыкаў, суддзяў і пракурораў, а таксама іншых асобаў, якія адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Hавiны
Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд Анджэю Пачобуту
2023.05.26 17:06

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў