Камітэт дзяржкантролю зачыніў чатыры крамы ў розных рэгіёнах Беларусі


Камітэт дзяржкантролю (КДК) прыпыніў працу чатырох крамаў у Віцебску, Пінску, Бабруйску і Менскім раёне за «грубыя парушэнні».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У Пінску прыпыненая праца крамы «Красная цена». Там праверка не знайшла дакументы на тавар, які быў у продажы, а таксама дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведнасць тавараў устаноўленым патрабаванням па якасці і бяспецы. Таксама не былі зроблены разлікі на ўстанаўленне рознічных цэн, а на некаторых таварах размяшчалася недакладная інфармацыя. КДК таксама выявіў факты ўтойвання выручкі і выплаты заробкаў у канвертах.

У Бабруйску зачынілі краму «Микс». Правяраючыя знайшлі там больш за 27 кг харчовых тавараў без маркіроўкі, з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці, а таксама з прыкметамі сапсаванасці. Таксама ў краме не выконваліся асартыментныя пералікі тавараў, былі парушаны санітарныя нормы, а на некаторых таварах не было цэннікаў.

У Віцебску зачынілі краму расейскай гандлёвай сеткі «Светофор». Было выяўлена, што ў магазіне прадаваліся няякасныя рыбныя кансервы, фактычная маса якіх была меншая за заяўленую ў маркіроўцы. Акрамя таго, неналежнай якасці былі кансервы з мяса птушкі.

Крама ў вёсцы Малінаўка Менскага раёну не выправіла парушэнні, выяўленыя КДК у кастрычніку.

Таксама сёння, 25 лістапада, прыпынена дзейнасць яшчэ двух гандлёвых аб’ектаў, якія груба парушылі патрабаванні заканадаўства, хаця ўладальнік магазіна праінфармаваў абласны КДК аб іх устараненні. Нібы новы агляд паказаў, што старыя парушэнні прысутнічаюць, а таксама выявіў новыя.

Агляд
Ад голаду не памром, але выбар памяншаецца. Паглядзелі, што змянілася ў крамах ад рэгулявання коштаў
2022.11.22 07:10

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў