Адразу два ДТЗ. Чарговы аўтобус з Беларусі ў Польшчы трапіў у аварыю


Чарговы пасажырскі аўтобус, што курсуе паміж Беларуссю і Польшчай, трапіў у аварыю. На гэты раз – адразу ў дзве. Дэталі паведамляе баранавіцкая газета «Наш Край».

Беларускі аўтобус пасля сутыкнення з лосем.
Фота: nashkraj.by

Паводле выдання, аўтобус Менск – Варшава на трасе ў Польшчы менскі аўтобус трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне і атрымаў пашкоджанні. Пасажыры цэлыя.

Перад гэтым гэтыя ж асобы трапілі ў аварыю яшчэ ў Беларусі. Уначы 20 кастрычніка недалёка ад Баранавічаў, на аўтамагістралі М1, аўтобус сутыкнуўся з ласём, які выбег з лесу. Жывёліна загінула, але людзі не пацярпелі. І працягнулі далейшы шлях праз тры гадзіны ўжо на іншым аўтобусе з ранейшымі кіроўцамі. Але і ён трапіў у аварыю ў Польшчы.

Hавiны
Беларускі рэйсавы аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы
2022.08.13 11:36

Аварыі з беларускімі аўтобусамі, што курсуюць паміж Беларуссю і Польшчай, апошнім часам здараюцца даволі рэгулярна. Існуе меркаванне, што гэта здараецца з прычыны даўжэзных чэргаў на мяжы і стомленых праз гэта кіроўцаў.

Гэтак, раніцаю 13 жніўня каля вёскі Хромна Мазавецкага ваяводства Польшчы перакуліўся рэйсавы аўтобус з Беларусі. Аўтобус з 47 пасажырамі з’ехаў з дарогі і зваліўся ў кювет, потым перакуліўся. Аўтобус ехаў у Познань праз Варшаву.

Каментар
Праз тры тыдні пасля аварыі беларускага аўтобуса ў Польшчы. Як справы ў пасажыраў
2022.09.28 20:22

Раніцаю 6 верасня ў польскай вёсцы Пётравіна за 70 кіламетраў ад Варшавы беларускі аўтобус вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. У ім ехалі 45 пасажыраў і 2 кіроўцы. Кіроўца страціў кантроль над кіраваннем, у выніку чаго аўтобус перакуліўся. З месца ДТЗ 39 чалавек адвезлі ў найбліжэйшыя польскія шпіталі. Адну з пасажырак, 17-гадовую дзяўчыну, пасля здарэння транспартавалі верталётам у Варшаву, бо было падазрэнне на зламанне сківіцы.

А раніцаю 4 кастрычніка паблізу Фаніпалю ў Дзяржынскім раёне пасажырскі аўтобус Варшава – Менск сутыкнуўся з мотакарам і легкавым аўтамабілем. У аўтобусе былі два кіроўцы і 61 пасажыр – як грамадзяне Беларусі, так і замежнікі. У выніку ДТЗ пацярпелі 15 чалавек, сямёра з іх трапілі ў шпіталі.

Абноўлена
У Беларусі разбіўся аўтобус Варшава – Менск. 15 пацярпелых
2022.10.04 12:37

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў