Кожны дзень паліцыя РФ складае ў сярэднім па 35 пратаколаў аб дыскрэдытацыі расейскай арміі


З 4 сакавіка, калі быў уведзены артыкул 20.3.3 КаАП аб дыскрэдытацыі Узброеных Сіл РФ, паліцыя ў Расеі склала 3303 пратаколы. Такія дадзеныя прыводзіць кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў.

У сярэднім гэта 35 пратаколаў кожны працоўны дзень.

Дэпутат Аляксей Горынаў у расейскім судзе.
Фота: u_now/Telegram

У той жа дзень, 4 сакавіка 2022 года, Дзярждума прыняла закон аб крымінальнай адказнасці за «фэйкі» аб расейскім войску. Па гэтым артыкулу можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Самы вялікі тэрмін па ёй пакуль атрымаў муніцыпальны дэпутат Аляксей Горынаў – сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Раней былі вынесеныя два прысуды па гэтым артыкуле: жыхара Забайкалля прысудзілі да штрафу ў 1 млн руб, а ў Крыме былы супрацоўнік МНС атрымаў умоўны тэрмін.

Усяго вядома аб узбуджэнні 73 спраў па гэтым артыкуле.

Гісторыі
«50–100 мл пітной вады на дзень». Былыя зняволеныя валанцёры расказалі пра катаванні ў расейскай калоніі
2022.07.22 10:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў