У Беларусь прыбыла чацвёртая калона ПВК Вагнэра


У кірунку Асіповічаў, па трасе М5 з боку Бабруйску, рухаецца яшчэ адна буйная калона наймітаў ПВК Вагнэра. Рэсурс «Беларускі Гаюн» паведамляе, што гэта ўжо чацвёртая калона расейскіх наймітаў.

Лагер пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнэраўцы.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

У бок Асіповічаў з Расеі накіроўваецца яшчэ адна калона наймітаў ПВК Вагнэра, у складзе якой як мінімум 80 машынаў розных мадыфікацыяў. У калоне налічваецца 18 фураў, больш за 20 пікапаў УАЗ, грузавікі-фургоны, «буханкі» каля 20 адзінак, а таксама аўтобусы ПАЗ, мікрааўтобусы і некалькі тэнтаваных «Уралаў» і КамАЗаў. Тэхніка рухаецца з нумарамі ЛНР/ДНР.

Калона расцягнулася на пяць кіламетраў.

Раней спікер Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Андрэй Юсаў заявіў, што ў Беларусь прыбылі ад 500 да 700 наймітаў ПВК Вагнэра. Небяспекі для Украіны найміты не ствараюць, сказаў прадстаўнік ГУВ у эфіры ўкраінскага тэлемарафону.

Аналітыка
Ад мяцяжу да поўнамаштабнай вайны. Чым размяшчэнне ПВК Вагнэра небяспечнае для Беларусі
2023.07.18 07:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў