На саміце ЕЗ абмяркуюць увядзенне супраць Беларусі новых санкцыяў


На найбліжэйшым пасяджэнні Рады Еўропы ў Бруселі, 20-21 кастрычніка, лідары ЕЗ плануюць прыгразіць уладам Беларусі ўвядзеннем дадатковых санкцыяў, калі рэжым Лукашэнкі працягне весці вайну з Украінаю на баку Расеі. Пра гэта гаворыцца ў праекце высноваў саміту Еўразвязу, паведамляе Польскае прэсавае агенцтва (PAP) са спасылкаю на дакумент.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат

«Еўрапейская рада заклікае ўлады Беларусі ўстрымацца ад удзелу ў агрэсіўнай вайне з Расеяй, у тым ліку ад дазволу расейскім узброеным сілам выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі і падтрымання расейскіх войскаў. Беларускі рэжым павінен цалкам выконваць свае абавязальніцтвы ў міжнародным праве. ЕЗ гатовы аператыўна ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі, калі гэта будзе неабходным», – паведамляе Польскае прэсавае агенцтва.

Таксама ў дакуменце гаворыцца, што Еўразвяз павінен папярэдзіць: любая атака на крытычна важную інфраструктуру дзяржаваў – чальцоў (напрыклад, трубаправоды, падводныя кабелі) будзе сустракацца адказам ЕЗ і заклікамі да супрацы для яе абароны праз сабатаж, які ўжо прывёў да выцекаў з трубаправодаў «Паўночная плынь».

Hавiны
На газаправодах «Паўночная плынь» знайшлі чацвёртую ўцечку
2022.09.29 13:54

«Еўрапейскі Звяз адкажа на любое наўмыснае парушэнне працы крытычнай інфраструктуры або іншую змешаную дзейнасць адзіным і рашучым адказам. Еўрапейская рада заклікае старшынства актывізаваць намаганні ў спрыянні супрацы паміж дзяржавамі – чальцамі для абароны крытычнай інфраструктуры», – гаворыцца ў паведамленні.

Саміт ЕЗ скіраваны на ідэнтыфікацыю Расеі як пагрозы еўрапейскаму і міжнароднаму міру ды бяспецы і асуджэнне нядаўніх масаваныя ракетных удараў Расеі па грамадзянскім насельніцтве ў Кіеве ды ўсёй Украіне.

Таксама лідары Еўразвязу павінны асудзіць і адхіліць незаконную анексію Расеяй Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў на ўсходзе і поўдні Украіны. «Як і ў выпадку з Крымам, Еўрапейскі Звяз ніколі не прызнае гэтай незаконнай анексіі», – гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Святлана Ціханоўская была з працоўным візітам у Бруселі, сустракалася з кіраўніцтвам Еўрапарламенту і Еўракамісіі. Пасля гэтага ў Бруселі паабяцалі разгледзець асобныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Меркаванні
Лукашэнка ператварае Беларусь у палігон. Што зробяць Польшча і NATO?
2022.10.14 18:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў