Лукашэнка заклікаў «не крыўдзіць» чыноўнікаў


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў цяперашні «няпросты час» нельга крыўдзіць чыноўнікаў, перадае БелТА. «Да кадраў трэба ставіцца акуратна», – сказаў ён, адзначыўшы, што гэта не тычыцца ворагаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: schuchin.grodno-region.by

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння кадравыя перастаноўкі, прызначыўшы некалькіх рэктараў, намеснікаў міністраў і раённае кіраўніцтва. На сустрэчы з імі палітык заклікаў «не крыўдзіць» чыноўнікаў.

«Тым больш цяпер, калі час няпросты. Гэта тычыцца і вас як кіраўнікоў, і сістэмы органаў улады. Калі заслугоўвае, не цягне воза, лайдак, а можа быць, яшчэ і горш – вораг, ну што тут размаўляць… Размаўляць няма чаго. Калі чалавек недацягвае ў чымсьці, яшчэ не вельмі разумее, мала папрацаваў – ну папрацуйце з ім. Проста выкідваць людзей нельга», – сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што «да кадраў трэба ставіцца акуратна» і, калі ёсць добрыя кадры, то будзе і вынік.

«За намі ж глядзяць людзі. І калі мы будзем размахваць шашкай налева і направа – секчы галовы, якая праца будзе? Не будзе працы. Навошта чалавеку такая праца? Ён увесь час будзе ў стрэсавай сітуацыі», – заявіў Лукашэнка.

Аналітыка
Хто будзе кіраваць Беларуссю, калі не стане Лукашэнкі? І ці звольняць усіх чыноўнікаў
2022.12.23 10:14

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў