Каля вёскі Хромна Мазавецкага ваяводства Польшчы перакуліўся рэйсавы аўтобус з Беларусі. Пра гэта паведамляюць адмысловыя службы акругі Збучын.
У Polsatnews.pl пішуць, што аўтобус з 47 пасажырамі з’ехаў з дарогі і зваліўся ў кювет. Потым перакуліўся. Інцыдэнт здарыўся раніцаю 13 жніўня. Аўтобус кіраваўся ў Познань праз Варшаву.
У выніку аварыі пацярпелі тры чалавекі. Хоць траўмы лёгкія і не ўяўляюць небяспекі жыццю, пасажыраў даставілі ў шпіталь. Аднаго з іх ужо выпісалі.
У паліцыі адзначаюць: паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса заснуў за стырном. Абодва кіроўцы былі цвярозыя.
Цяпер пасажыраў спрабуюць забяспечыць альтэрнатыўным транспартам.
Якуб Хруст belsat.eu