У ноч на 12 снежня група людзей намагалася перасекчы беларуска-польскую мяжу


Група з 55 агрэсіўных людзей фарсіравала мяжу, паведамляе Straz Graniczna.

Аднаму вайскоўцу патрапілі каменем у твар, яму на месцы аказалі дапамогу. Гэта адбылося на ўчастку Чарэмчы.

У суботу, 11 снежня, мяжу спрабавалі перасекчы 52 чалавекі.

Аб’ектыў
Беларуска-польская мяжа: першыя стрэлы, новыя законы і шантаж Лукашэнкі
2021.12.01 22:40

У той жа час літоўскія памежнікі паведамілі пра 22 стрэлы з беларускага боку мяжы.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не валодае інфармацыяй, чаму зь беларускага боку гучалі стрэлы. Самі літоўцы баявую зброю не выкарыстоўвалі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў