Радыяцыйныя лясы Палесся працягваюць гарэць, а тушыць іх няма як


Апошнія 30 дзён спадарожнікавы сэрвіс FIRMS зафіксаваў некалькі пажараў у раёне памежнага перахода Вільча-Аляксандраўка (Нараўлянскі раён).

Лясны пажар у зоне адчужэння, у 30 км ад Чарнобыльскай АЭС, Украіна, 12 красавіка 2020 года.
Фота: REUTERS TV / Reuters / Forum

Сёння полымя фіксуецца ў раёне адселенай вёскі Баравічы (таксама Нараўлянскі раён), паведамляе «Флагшток».

Раней пажары тушылі трактарамі і пажарнымі машынамі, але цяпер прыгранічныя тэрыторыі замінаваныя і заваленыя. Выкарыстанне верталётаў таксама абмежаванае. Пажары не сціхаюць.

Hавiны
У Беларусі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 12 жніўня
2022.08.12 09:59

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў