«Гэта напад на ўсіх нас». Відавочцы апавялі пра напад на прэм’ер-міністарку Даніі


У Капэнгагене мінак напаў на прэм’ер-міністарку Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн. Паводле афіцыйных урадавых паведамленняў, яна была шакаваная. Зламысніка затрымалі. Інфармацыі пра ягоныя матывы няма.

Прэм’ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн падчас візіту ў Прагу, Чэхія. 28 траўня 2024 года.
Фота: Tomas Tkacik / Zuma Press / Forum

Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне зусім мала. У апараце прэм’ер-міністаркі паведамілі, што Мэтэ Фрэдэрыксэн шакаваў гэты інцыдэнт, а ў паліцыі толькі пацвердзілі, што нападніка затрымалі. Звестак пра ягоныя матывы пакуль няма, піша выданне «Jyllands-Posten».

«Гэта напад на ўсіх нас. Гэтага не мусіць быць, таму што гвалт увогуле недапушчальны. Гвалт разбурае сем’і і людзей, але ён таксама разбурае краіны», – адзначае газета.

Відавочцы, на якіх спасылаецца выданне «BT», сцвярджаюць, што мінак моцна ўдарыў прэм’ер-міністарку ў плячо, праз што яна ледзь не ўпала.

«Яна паглядзела на яго і выглядала шакаванай», – кажуць сведкі.

Паводле іх, нападнікам быў высокі маладзён, апрануты ў футболку і шорты. Ён намагаўся ўцячы, аднак яго схапілі «мужчыны ў гарнітуры», імаверна, ахоўнікі:

«Ён нешта крычаў і быў агрэсіўны. Яго павалілі на зямлю».

Напад асудзілі многія палітыкі.

«Я асуджаю гэты агідны ўчынак, які супярэчыць усяму, у што мы верым і за што змагаемся ў Еўропе. Я зычу вам сілаў і мужнасці», – напісала ў сацсетцы X.com старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

«Абураны нападам на прэм’ер-міністарку Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн. Я рашуча асуджаю гэты баязлівы акт агрэсіі», – заявіў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Гэты напад адбыўся менш чым праз месяц пасля замаху на кіраўніка ўраду Славаччыны Робэрта Фіца і напярэдадні выбараў у Еўрапарламент.

Hавiны
Роберт Фіца абвінаваціў апазіцыю ў замаху на яго і збіраецца вярнуцца да працы
2024.06.05 21:58

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў