Уладзімір Зяленскі ўручыў ваярам палка Каліноўскага дзяржаўныя ўзнагароды Украіны


У Дзень ваеннай разведкі Украіны, 7 верасня, ваяры палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Уладзімір Зяленскі ўручыў узнагароды ваярам палка Каліноўскага.
Фота: belwarriors / Telegram

Чацвёра каліноўцаў былі ўганараваныя ордэнам «За мужнасць» 3-й ступені.

«Украіна ганарыцца кожным салдатам ГУР, усімі героямі нашай разведкі! Мы ганарымся кожнай вашай аперацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія сапраўды яго аслабляюць. Большая частка вашай баявой і разведвальнай працы цяпер не можа абмяркоўвацца адкрыта. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемент гэтай вашай працы!» – сказаў на ўручэнні ордэнаў прэзідэнт Украіны.

Полк імя Кастуся Каліноўскага быў створаны як добраахвотніцкі батальён у лютым 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. 21 траўня 2022 года батальён абвесціў пра пашырэнне і трансфармацыю ў полк.

Уладзімір Зяленскі ўручыў узнагароды ваярам палка Каліноўскага.
Фота: belwarriors / Telegram

5 верасня 2023 года полк Каліноўскага заявіў пра спыненне набору добраахвотнікаў у свае шэрагі. Прычынаў такога рашэння не тлумачаць.

Hавiны
Пра злоўжыванні ў палку Каліноўскага і несумленных палітыкаў. На паліграфе – Бяспалаў
2023.09.06 13:24

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў