Рэдактарку «Зялёнага парталу» Яніну Мельнікаву аштрафавалі


Затрыманая ў пятніцу рэдактарка «Зялёнага парталу» Яніна Мельнікава атрымала штраф 2755 рублёў. Яе прызналі вінаватай у непадпарадкаванні міліцыі, паведамляе БАЖ.

Пасля затрымання Мельнікаву пакінулі у ізалятары на Акрэсціна, дзе яна правяла выходныя – у сувязі з адміністрацыйнай справай за нібыта непадпарадкаванне міліцыі. Раней у яе ўдома адбыўся ператрус, жанчыну завезлі ў РУУС Партызанскага раёну Менску.

6 верасня журналістку пакаралі штрафам 95 базавых за тое, што яна нібыта адмаўлялася выходзіць са службовай машыны міліцыі, размахвала рукамі і спрабавала збегчы.

Hавiны
Рэдактарка «Зялёнага парталу» – на волі
2021.09.06 17:37

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў