У Беларусі сёлета істотна вырастуць кошты на алкаголь і цыгарэты


Міністэрства фінансаў Беларусі плануе ў 2023 годзе істотна павысіць стаўкі акцызаў на цыгарэты і моцны алкаголь. Гэта прадугледжваюць праўкі ў Падатковы кодэкс.

Беларускія цыгарэты. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Гэтак, за 2023 год стаўкі акцызаў на цыгарэты першай цэнавай групы вырастуць у 2,2 разу, другой – на 60,9 %, а на стыкі – на 86 %.

Павышэнне ставак акцызаў на іншыя тытунёвыя вырабы (тытунь трубачны, курыльны, для кальяна, цыгары, цыгарылы) складзе ад 13,1 % да 21,3 %.

На 2023 год таксама прадугледжваюць павышэнне ставак акцызаў на вадкасці для электронных сістэмаў курэння ў 5,1 разу, а на моцныя алкагольныя напоі – на 31,1 %.

Апроч таго, электронныя сістэмы курэння і сістэмы для спажывання тытуню цяпер таксама стануць падакцызнымі таварамі.

Усё гэта ў выніку мае прывесці да росту коштаў на згаданыя тавары.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў