Урад Беларусі вызначыў перанос працоўных дзён у наступным годзе


Урад Беларусі вызначыў перанос працоўных дзён у 2023 годзе. Усяго ў наступным годзе ў беларусаў тройчы будзе па 4 дні адпачынку: у красавіку, траўні і лістападзе. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Перанос працоўных дзён будзе наступным:

  • з 24 на 29 красавіка (4 дні адпачынку на Радуўніцу);
  • з 8 на 13 траўня (4 дні адпачынку на Дзень Перамогі);
  • з 6 на 11 лістапада (4 дні адпачынку на Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі).
Крыніца: government_by/telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў